На жніўных палетках ААТ «Ельня-Агра» працуе на новым камбайне Аляксандр Мацкевіч

Сельское хозяйство

Сёлета новыя камбайны выйшлі на жніўныя палеткі ў ААТ «Ельня-Агра», «Буеўшчына» і «Даватарскі».

— Бясспрэчна, тэхніка проста выдатная, — кажа Аляксандр Мацкевіч. — Гэта ўдасканаленая мадэль гомельскіх машынабудаўнікоў распрацавана так, каб механізатар адчуваў сябе максімальна камфортна. На камбайне ўсталяваны рухавік магутнасцю 330 конскіх сіл. Дызайн кабіны палепшаны, яна стала больш аб’ёмнай, у ёй размяшчаюцца каляровы дысплэй бартавога камп’ютара, панэлі кіравання механізмамі, аўдыёмагнітола, кандыцыянер і іншыя патрэбныя прыстасаванні. Павялічаны і бункер для зерня, цяпер яго ўмяшчальнасць складае 9 тон. Падоўжаны выгрузны шнэк. Упэўнены, што першая ўборачная кампанія на новым камбайне пройдзе без прастояў і паломак. Галоўнае ў нашай рабоце — пільна сачыць за работай механізмаў. Тады і тэхніка будзе працаваць бездакорна.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.