Камбайнер ААТ «Даватарскі» Юрый Ардынскі першым у раёне намалаціў 1000 тон зерня. Словы падзякі, гонару за перадавіка і найлепшыя пажаданні выказалі старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат, выконваючы абавязкі дырэктара ААТ «Даватарскі» Вячаслаў Машнюк. Праца лідара жніва адзначана прафсаюзнай Падзякай, каштоўнымі падарункамі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.