Па стане на 1 жніўня пераможцамі прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты «Кліч Радзімы»:
Сярод камбайнераў
Юрый Ардынскі — камбайнер ААТ «Даватарскі». На камбайне New Holland убраў 586 гектараў, намалаціў 1121 тону зерня.
Дзмітрый Осіпаў — камбайнер КУВСП імя Маркава. На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 445 гектараў, намалаціў 722 тоны зерня.
Яўген Пятрашка — камбайнер ААТ «Жвіранка». На камбайне New Holland убраў 340 гектараў, намалаціў 666 тон зерня.
Сярод маладых камбайнераў
Андрэй Каснікоўскі — камбайнер КУВСП «Гарадзец». На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 86 гектараў, намалаціў 138 тон зерня.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў
Мікалай Протас — вадзіцель КУВСП імя Маркава. На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 804 тоны зерня.
Сяргей Курачкін — вадзіцель ААТ «Агратэхсэрвіс». На аўтамабілі МАЗ-551 перавёз ад камбайнаў 742 тоны зерня.
Святаслаў Яцкевіч — вадзіцель ААТ «Жвіранка». На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 607 тон зерня.
Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў
Аляксей Парчынскі — трактарыст ААТ «Княж». На трактары «Беларус» МТЗ-1221 перавёз ад камбайнаў 163 тоны зерня.
Дзмітрый Курылёнак — трактарыст КУВСП імя Маркава. На трактары «Беларус» МТЗ-82 перавёз ад камбайнаў 133 тоны зерня.
Сярод аператараў зернесушыльных комплексаў
Дзмітрый Федаровіч і Васіль Корсак — аператары зернесушыльнага комплексу ЗСК-30 Ш ААТ «Агратэхсэрвіс». Прасушылі 1666 тон зерня.
Раман Валеўка і Віктар Пучынскі — аператары зернесушыльнага комплексу КЗСВ-30 ААТ «Княж». Прасушылі 1307 тон зерня.