Захапляльна прайшоў паядынак па футболе паміж камандамі Шаркаўшчыны і Бешанковіч

Общество Спорт

Захапляльна прайшоў паядынак паміж камандамі Шаркаўшчыны і Бешанковіч у межах рэгіянальнага этапа спаборніцтваў па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі. З самага пачатку паядынку перавага аказалася на баку шаркаўчан. Першы тайм завяршыўся з лікам 3:0 на карысць гаспадароў поля. Пасля перапынку шаркаўчане змаглі ўтрымаць перавагу і забілі яшчэ два галы сапернікам. На апошніх хвілінах гульні бешанковіцкія футбалісты змаглі накіраваць мяч у вароты шаркаўчан. Завяршылася сустрэча з лікам 5:1 на карысць нашых землякоў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.