Акрамя ўборкі зерневых і зернебабовых культур гаспадаркі вядуць абмалот траў

Сельское хозяйство

У ААТ «Жвіранка» ў гэтым працэсе задзейнічаны камбайнер Раман Васюцёнак. Мужчына мае вопыт ва ўборцы зерневых культур, таму кіраўніцтва гаспадаркі даверыла яму дадзеную справу.

— Камбайн, на якім я працую ўжо 14-ы сезон, не падводзіць, — кажа мужчына. — Канечне, здараюцца паломкі, але, дзякуючы інжынернай службе, яны ліквідуюцца аператыўна. З пачатку ўборачнай кампаніі абмалочваў азімыя ячмень, рапс, пшаніцу, некаторыя яравыя культуры. На дадзены момант убіраю палеткі з цімафееўкай, каб вясной наступнага года аграрыі нашага сельгаспрадпрыемства пасеялі высокаякаснае насенне на корм жывёле.

У гаспадарцы трэба было ўбраць 178 гектараў траў. З гэтай задачай аграрыі амаль  справіліся, намалацілі 31 тону насення пад сяўбу 2025 года.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.