Яўген Пятрашка пяты сезон працуе на New Holland

Сельское хозяйство

У гаспадарках раёна сярод 49 адзінак зернеўборачных камбайнаў маюцца 2 замежнай вытворчасці маркі New Holland. Адзін з іх — у адкрытым акцыянерным таварыстве «Жвіранка».

Яўген Пятрашка пяты сезон працуе на гэтым камбайне. Мужчына дасканала асвоіў тэхніку, нягледзячы на ўсе яе складанасці.

— У свой час я пачынаў працаваць на камбайне Дон-1500, — кажа Яўген. — Потым быў за штурвалам «Палессе» КЗС-1218.

Кожную ўборачную кампанію механізатар уваходзіць у лік лідараў па намалочаных тонах зерня не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. Нягледзячы на невялікую ўраджайнасць зерневых культур, Яўген і сёлета спадзяецца на высокі намалот. Па стане на 8 жніўня механізатар адправіў у дзяржаўныя засекі 871 тону збожжа новага ўраджаю.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.