З 31 ліпеня па 9 жніўня на тэрыторыі Віцебскай вобласці праходзіць мабілізацыйнае вучэнне

Общество

У яго межах ваенны камісарыят Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў ажыццяўляе смс-апавяшчэнні аб неабходнасці яўкі па вызначаным адрасе. Акрамя таго, ваеннаабавязаныя атрымліваюць апавяшчэнне па павестках і па тэлефоне для прыбыцця на пункты збору.

— Мэта яўкі — удакладненне ўліковых дадзеных, ніякай адпраўкі ў вайсковыя часці не прадугледжана, — расказаў начальнік адасобленай групы (Шаркаўшчынскага раёна) ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзмітрый Жораў.

— 5 жніўня на мой тэлефон прыйшло смс-паведамленне аб абавязковай яўцы у вызначанае месца, — кажа ваеннаабавязаны шаркаўчанін Віктар Андрэйчык. — Мяркую, што падобныя вучэнні патрэбны, бо кожны мужчына ў любую хвіліну павінен стаць на абарону сваёй Айчыны і сям’і.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.