Работнік Лужкаўскага лясніцтва Міхаіл Баравік аказвае дапамогу КУВСП «Гарадзец»

Общество Сельское хозяйство

На перыяд уборачнай кампаніі работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў аказваюць гаспадаркам дапамогу.

Не першы год у час жніва Дзісненскім лясгасам камандзіруецца на правядзенне палявых работ у КУВСП «Гарадзец» работнік Лужкаўскага лясніцтва Міхаіл Баравік (на здымку). Мужчына на трактары «Беларус» МТЗ-920 рулоніць сена і салому з дапамогай прэс-падборшчыка.

— Жніво — адказная пара для працаўнікоў сельскай гаспадаркі, — кажа Міхаіл. — Таму заўсёды з радасцю аказваю пасільную дапамогу вяскоўцам падчас уборачнай кампаніі. Для мяне механізатарская справа — звыклая рэч. У мінулым я і сам працаваў у гаспадарцы на трактары «Кіравец» К-701. Таму ніякіх цяжкасцей у гэтай рабоце не бачу.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.