Шаркаўчане прынялі ўдзел у калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама

Актуальное

удзельнікі аматарскага аб’яднання "Староверские стряпухи"

На базе Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры і адпачынку аграгарадка Мікіціха Шумілінскага раёна праходзіла выязная расшыраная калегія ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. На ёй прысутнічалі, акрамя абласных спецыялістаў, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, дырэктары раённых дамоў культуры і цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм, старшыні ветэранскіх арганізацый раёнаў. На дадзенае мерапрыемства было запрошана ад нашага раёна аматарскае аб’яднанне стараверскай кухні, гульні і абрадаў “Староверские стряпухи”.
Чаго быў выбраны менавіта аграгарадок Мікіціха? Бо там актыўна вядзецца работа па вывучэнні і развіцці народных традыцый, захаванні культурнай спадчыны, падтрыманні ўнікальнага мясцовага каларыту. Работнікі культуры трымаюць цесную сувязь з самабытнымі адмысловымі майстрамі, пастаянна ездзяць у этнаграфічныя экспедыцыі, робяць усё для таго, каб багатая культурная спадчына не згубілася ў часе, наадварот, перадавалася з пакалення ў пакаленне і жыла. Пераняць вопыт шуміленцаў, паказаць свае здольнасці і прыехалі лепшыя калектывы раёнаў. Крыху раней у Шуміліна прайшло абласное свята “Смяяцца не грэх”. Па выніках яго былі выбраны чатыры лепшыя кухні з раёнаў вобласці. У гэты лік трапіла і наша аматарскае аб’яднанне “Староверские стряпухи”, якую прадстаўлялі Людміла Ананіч (кіраўнік), Аляксандра Ананіч, Святлана Кавалёнак і Алёна Сухаверская. Яны паказалі гледачам цікавую і змястоўную праграму. Дарэчы, у фае Цэнтра культуры свае візіткі-прэзентацыі нацыянальных кухань прадстаўляліся з гумарыстычнымі, дасціпнымі характарыстыкамі сваіх страў. Бадай што сама шматлюдна было каля стала нашых “стряпух”. Значыць, прафесійна, з вялікай адказнасцю яны рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства.

дыплом атрымала Святлана Кавалёнак

Затым прысутныя перамясціліся ў глядзельную залу Цэнтра культуры. Пасля абмеркавання надзённых пытанняў дзейнасці клубных і бібліятэчных устаноў вобласці з паказам слайдаў, свае візітныя карткі паказалі Шумілінскі, Глыбоцкі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Полацкі і Ушацкі раёны.
Затым адбыліся ўзнагароды лепшых калектываў вобласці.
Наша аматарскае аб’яднанне “Староверские стряпухи” атрымала тры дыпломы ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама: за ўдзел у стварэнні “супер-пудзіла “Шарачок”, за лепшую праграму на выстаўцы-кірмашы “Чым багаты, тым і рады” і за візітную картку раёна.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *