Камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс» Анатоль Грыгаровіч і вадзіцель ААТ «Жвіранка» Святаслаў Яцэвіч сталі чарговымі перадавікамі-тысячнікамі на жніве

Сельское хозяйство

Чарговыя перадавікі жніва з’явіліся ў сельгаспрадпрыемствах. На гэты раз рубеж у адну тысячу намалочаных тон зерня перайшоў камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс» Анатоль Грыгаровіч. Больш адной тысячы тон зерня ад камбайнаў перавёз вадзіцель ААТ «Жвіранка» Святаслаў Яцэвіч. Павіншавалі аграрыяў з працоўнымі перамогамі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат, кіраўніцтва і прафсаюзныя камітэты гаспадарак.