Мы, беларусы, разам зможам пераадолець усе цяжкасці!

Общество Патрыятычнае выхаванне

Аляксандр ГЕРНАТ, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, член раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»:

— Мы, беларусы, разам зможам пераадолець усе цяжкасці і рашыць усе праблемы, якія стаяць перад нашым грамадствам і дзяржавай. Дзень народнага адзінства, які мы хутка адзначым, заклікае памятаць, што мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь і павінны дзейнічаць салідарна для дасягнення агульных мэтаў. У адзінстве наша сіла!