Да Дня народнага адзінства ў Шаркаўшчыне праходзіць акцыя «Мая краіна для мірнага жыцця»

Главное

Паўсюдна ў краіне прахо

дзяць мерапрыемствы, прысвечаныя самаму маладому дзяржаўнаму святу — Дню народнага адзінства.
Крэатыўна і запамінальна адзначылі юбілей уз’яднання народаў Усходняй і Заходняй Беларусі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях — правялі акцыю «Мая краіна для мірнага жыцця»
Выратавальнікі-пажарныя Шаркаўшчыны, іх с аслужыўцы з суседніх раёнаў урачыстым шэсцем у колькасці 85 чалавек прайшлі па вуліцы 17 верасня гарадскога пасёлка. Наперадзе вогнеборцы неслі вялікае палотнішча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Шаркаўчане іх віталі гучнымі апладысментамі, радаснымі ўсмешкамі на тварах.
Каля памятных знакаў у гонар Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына і вызвалення Шаркаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захлпнікаў адбыўся ўрачысты мітынг. Пасля ўскладання кветак прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб загінуўшых.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, начальнік абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Сяргей Мялешкін,  старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака, старшыня раеннага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў пасадзілі памятную алею з саджанцаў бярозы. Цяпер на вуліцы 17 верасня будуць расці і шапацець зялёным лісцем 34  маладыя дрэўцы у гонар 85-годдзя ўз’яднання народаў Усходняй і Заходняй Беларусі.


Сяргей РАЙЧОНАК.