За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і ў сувязі з 75-гадовым юбілеем Падзякай старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны былы намеснік старшыні і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Мікалай Аляксеевіч Макаранка.
З адметнай датай у жыцці Мікалая Аляксеевіча павіншавалі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Пятровіч Шынкевіч, кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома і старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Генадзьеўна Міхалёнак.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
