Кветкавая прыгажосць

Добраўпарадкаванне

Шмат работ па добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка было зроблена ў мінулым годзе перад падрыхтоўкай Шаркаўшчыны да правядзення «Дажынак».

Сёлета мерапрыемствы па навядзенні парадку ў раённым цэнтры працягваюцца. Нядаўна на старонках нашай газеты мы расказвалі пра рознакаляровыя кветкі, якія вабяць вока шаркаўчан і гасцей гарадскога пасёлка, высаджаныя ў спецыяльныя вазоны ўздоўж вуліц Чырвонаармейскай, Камсамольскай, Халаева.

Не так даўно каля тратуараў вуліц Вадап’янава і Камсамольскай камунальнікі ўстанавілі зробленыя ўласнымі рукамі клумбы з маталічнага каркасу, запоўненага каменнем. Зверху ў такіх незвычайных архітэктурных формах растуць і квітнеюць яркія гваздзікі і аксаміткі, ствараючы эстэтычнае хараство.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.