У 2014 годзе будзе адзначацца гадавіна вываду Савецкіх войск з Афганістана. Па ўсёй рэспубліцы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Шаркаўшчынскі раён не стане выключэннем. 13 снежня ў вялікай зале райвыканкама адбылася сустрэча з воінамі-афганцамі з удзелам раённага ваеннага камісара Андрэя Вітольдавіча Дубовіка, начальніка аддзела ідэалагічнай работу, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілы Уладзіміраўны Стома. На сустрэчы былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні запланаваных у нашым раёне юбілейных мерапрыемстваў. Прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі выступілі з ініцыятывай стварэння фотаальбома, у якім разам з фатаграфіямі воінаў-афганцаў будзе расказвацца пра кожнага з іх. Для гэтага трэба сабраць усе неабходныя звесткі, а таксама адшукаць неабходныя для выдання альбома сродкі.
Андрэй БУРЭЦ.