Выстава дзіцячай творчасці «Калядная зорка»

Молодежь

Традыцыйна Шаркаўшчынскі Цэнтр дзяцей і моладзі ў снежні праводзіць выставу дзіцячай творчасці “Калядная зорка”. Убачыць хараство, створанае дзіцячымі рукамі, можна было ў фае райвыканкама. Зараз цікавыя і прыгожыя творы размясціліся ў будынку Белаграпрамбанка. З вялікай цікавасцю і захапленнем разглядаюць вырабы дарослыя, якіх, здавалася б, цяжка чым-небудзь уразіць, пакідаюць мноства запісаў у кнізе водгукаў. Творы дзяцей зроблены якасна, з натхненнем, у розных відах: жывапіс воўнай, выцінанка, вышыўка стужкамі, саломапляценне, вязанне кручком і іншае. Дзіцячыя работы, як маленькія калядныя зорачкі на небе, упрыгожваюць свята і ўздымаюць настрой.
Сяргей РАЙЧОНАК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *