Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за верасень

Новости Витебщины

 

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў

Алены Кенда з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 604 кілаграмы малака.

Другое месца ў Аксаны Кухальскай з МТФ «Ручай» ААТ «Агратэхсэрвіс», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 475 кілаграмаў малака.

Трэцяе месца ў Раісы Коласавай з МТФ «Сасноўцы» ААТ «Даватарскі», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 473 кілаграмы малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (да трох месяцаў) першае месца ў Алены Пучыла з МТФ «Зорка» ААТ «Ельня-Агра». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 807 грамаў.

Другое месца ў Антаніны Маркелавай з фермы «Падобы» ААТ «Буеўшчына». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 509 грамаў.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (звыш трох месяцаў) першае месца ў Вольгі Красоўскай і Аляксандра Зінкевіча з МТФ «Сталіца» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 720 грамаў.

Другое месца ў Юрыя Хаданёнка з МТФ «Зорка» ААТ «Ельня-Агра». Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 565 грамаў.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.