На гэта накіравана прафесійная дзейнасць галоўнага ветурача ААТ «Княж» Алесі Пучынскай.
Жанчына ў галіне жывёлагадоўлі чалавек невыпадковы. Прафесію ветэрынарнага ўрача Алеся абрала свядома і ніколі не пашкадавала аб гэтым. Наадварот, заўсёды з бадзёрым настроем крочыць на працу. І хоць жывёлу лячыць — справа не з лёгкіх, тым не менш, з цяжкасцямі спраўляцца дапамагае калектыў спецыялістаў гаспадаркі.
— Прайшло 12 год з таго часу, калі я пачала працаваць у гаспадарцы, — кажа Алеся. — Напачатку былі складанасці з набыццём лекаў для жывёлы, яе лячэннем. Паступова набіралася вопыту ад старэйшых калег, прафесійную дапамогу аказвалі спецыялісты раённай ветэрынарнай станцыі.
Працоўны стаж лабаранта сельгаспрадпрыемства Ганны Крыўко налічвае больш за 40 год. Але, нягледзячы на паважаны ўзрост, жанчына і сёння знаходзіцца ў працоўным страі. Ад яе старанных адносін да даручанай справы залежыць якасць рэалізаванага дзяржаве малака. А яно, дарэчы, з гаспадаркі адпраўляецца на перапрацоўку амаль заўсёды гатункам «экстра».
У час нашай размовы з жанчынамі-спецыялістамі пад загрузку на малочнатаварную ферму прыехаў малакавоз з Полацкага малочна-кансервавага камбіната. Аўтамабільную цыстэрну пачалі запраўляць ахалоджаным малаком. За гэтым працэсам сачылі і вялі гутарку Ганна Крыўко і Алеся Пучынская (на здымку). Праз невялікі адрэзак часу аўтацыстэрна была запраўлена і 8700 кілаграмаў высокаякаснага малака адпраўлена на далейшую перапрацоўку ў Полацк.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.