Годныя сыны Айчыны адпраўляюцца на службу ў армію

Патрыятычнае выхаванне

Двойчы ў год, вясной і восенню, у краіне праходзіць прызыўная кампанія. Юнакі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, папаўняюць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Дзень прызыўніка прайшоў у раённым Цэнтры культуры. 17 шаркаўчан атрымалі з рук начальніка адасобленай групы (Шаркаўшчынскага раёна) ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзімітрыя Жорава павесткі аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу.

Да прызыўнікоў звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Людміла Стома. Яна пажадала маладым шаркаўчанам годна выканаць свой воінскі абавязак перад Радзімай, з гонарам несці высокае званне абаронцы Айчыны.

На мерапрыемстве прысутнічалі родныя і сябры будучых салдат. Ад імя бацькоў выступіла маці аднаго з прызыўнікоў Алена Бароўка.

— Безумоўна, сумна праводзіць сваіх дзяцей у армію, — сказала жанчына. — Але мы, бацькі, цвёрда ведаем, што ў краіне няма ваенных канфліктаў, нашы дзеці будуць спасцігаць ваенную навуку пад кіраўніцтвам мудрых і справядлівых камандзіраў, абараняючы мірнае неба незалежнай Беларусі.

Работнікі раённага Цэнтра культуры арганізавалі для прызыўнікоў канцэртную праграму, у аснове былі песні патрыятычнай тэматыкі.

Кірыл АБРАМЧЫК, аг. Германавічы:

— Сёння мне ўручылі павестку аб прызыве на вайсковую службу. Гэта быў вельмі хвалюючы момант. Служыць буду ў Віцебску, ва ўнутраных войсках. Лічу, што кожны юнак павінен выканаць свой воінскі абавязак, каб у краіне заўсёды захаваліся мір па ахове рубяжоў нашай рэспублікі, па захоўваліся мір і спакой.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.