Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — эпахальная дата ў гісторыі

Новости Витебщины

Супярэчлівае 20-е стагоддзе адышло ў мінулае, стала гісторыяй. Шмат лёсавызначальных падзей было у ім.

Гэта сусветныя войны і лакальныя канфлікты, распад імперый і ўтварэнне незалежных дзяржаў, вынаходніцтва ядзернай зброі і стварэнне лекавых прэпаратаў, здольных перамагчы смяротныя хваробы.

Пачатак стагоддзя і яго заканчэнне звязаны са шматлікімі народнымі хваляваннямі: рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, лютаўская 1917-га, так званыя «аксамітныя» рэвалюцыі, што прайшлі ў еўрапейскіх краінах сацыялістычнага лагеру ў канцы 1980-х—пачатку 1990-х гадоў. Але ўсё ж такі эпахальнай, змяніўшай лёсы народаў, паўплываўшай на агульнае светаўладкаванне наканавана было стаць кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

У цяперашні час існуе шмат поглядаў і меркаванняў аб тых падзеях. Адны сцвярджаюць, што пралетарыят парваў путы буржуазіі, перадаўшы ўладу ў рукі рабочых і сялян. Некаторыя лічаць Кастрычніцкую рэвалюцыю захопам улады бальшавікамі, дзяржаўным пераваротам. Але бясспрэчна адно: з ёй звязана жыццё некалькіх пакаленняў, біяграфіі нашых бацькоў і дзядоў. Яны сумленна працавалі, шчыра верылі ў перамогу сацыялізму і пабудову справядлівага грамадства, адстойвалі ідэалы Кастрычніка ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн. Аб гэтым нам усім трэба памятаць і разумець, што лёс кожнага з нас цесна ўзаемазвязаны з іх лёсамі і падзеямі тых часоў. Як і папярэднія пакаленні нас аб’ядноўвае агульны клопат — жаданне бачыць сваю Радзіму незалежнай і самастойнай, моцнай і высокаразвітай краінай, дзе створаны дастойныя ўмовы жыцця, што забяспечаць шчаслівую будучыню нашым дзецям і ўнукам.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.