Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне пакласці асфальтабетоннае пакрыццё да ўсіх аграгарадкоў

Актуальное Добраўпарадкаванне

— У справе рамонту дарог мясцовага значэння наша арганізацыя сёлета спрацавала на належным узроўні, — паведаміў начальнік ДРБУ № 131, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Гарбузаў. — Адрамантавана амаль 30 кіламетраў шляхоў зносін. У шматлікіх населеных пунктах і паміж імі пакладзена новае асфальтабетоннае пакрыццё. Пачалі праводзіць работы па асфальтаванні дарог, якія злучаюць аграгарадкі з цэнтральнымі аўтатрасамі. У планах арганізацыі — укладка асфальтабетоннага пакрыцця паміж аграгарадкамі Буеўшчына і Шыці. Як вядома, гэта дарога мела гравійнае пакрыццё і стварала шмат нязручнасцей для аўтамабілістаў. Сёлета мы паклалі адзін кіламетр асфальтабетону ад аграгарадка Буеўшчына ў напрамку вёскі Корніца. У будучым годзе плануем завяршыць работы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.