Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама сустрэлася з калектывам цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 ААТ «ААБ Беларусбанк».

Общество


Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэна Бука і начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Мечаль сустрэліся з калектывам цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 ААТ «ААБ Беларусбанк».
Тэма гутаркі стала «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучае залежыць ад нас!». Спікеры расказалі аб дасягненнях, якімі ганарыцца суверэнная і незалежная Беларусь.
— Сёлета споўнілася 30 год інстытуту прэзідэнцтва, — сказала Ірэна Бука. — Наша краіна забяспевае сябе ва ўсіх важнейшых сферах жыцця. Самым высокім дасягненнем рэспублікі з’яўляецца яе назалежнасць. І гэта не толькі забяспечанасць свабоднымі рэсурсамі, але і магчымасць весці сваю палітыку.
— Задача беларусаў — рабіць усё магчымае для развіцця краіны, — падкрэсліла Таццяна Мечаль. — У кожнага з нас ёсць свая маленькая дзяржава — гэта сям’я. Работнікам банкаўскай сферы вядома як улада падртымлівае яе, колькі сродкаў накіроўваецца на падтрымку нараджальнасці. Існуе мацярынскі капітал, вядзецца будаўніцтва жылля. Сем’ям, асабліва шматдзетным, дзяржавай прадстаўляецца шэраг льгот.
Спікеры адказалі на шматлікія пытанні, якія мелі магчымасць задаць прысутныя.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.