Каб трактар або аўтамабіль працавалі бездакорна, трэба пільна сачыць за спраўнасцю ўсіх вузлоў і агрэгатаў.
Такой думкі прытрымліваецца механізатар КУВСП «Гарадзец» Уладзімір Папковіч ( на здымку). Мужчына працуе на трактары айчыннай вытворчасці «Беларус» МТЗ-1221. Тэхніка хоць і не новая, але ва ўмелых руках спецыяліста служыць гаспадару і сельгаспрадпрыемству бездакорна.
— Змалку палюбіў працу на зямлі, — кажа Уладзімір. — Спачатку шчыраваў у жывёлагадоўлі, а апошнія восем год кірую трактарам. Выконваю самыя розныя віды транспартных работ, займаюся ўзворваннем, падрыхтоўкай глебы, сяўбой. Разам з іншымі механізатарамі да нядаўняга часу перавозілі кукурузны сілас з поля ў траншэі, закладвалі трывалую кармавую базу на зімоўку жывёлы. Цяпер буду займацца рамонтам трактара і прычапных агрэгатаў, каб вясной без прамаруджвання вывесці тэхніку ў поле.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.