
4 студзеня, напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сацыяльнай абароны, у вялікай зале райвыканкама прайшло пасяджэнне, на якім прысутнічалі спецыялісты упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённага Фонду сацыяльнай абароны. Да прысутных з віншавальным словам звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч. У прыватнасці, ён падкрэсліў вялікую важнасць прафесіі сацыяльнага работніка, якая ні ў чым не ўступае працы ўрача або настаўніка, бо нясе цеплыню, клопат і ўвагу састарэлым і нямоглым людзям. Мікалай Ірынархавіч у сваёй прамове адзначыў працу тых спецыялістаў, якія ў былыя гады працавалі ў сістэме сацыяльнай абароны нашага раёна. Напрыканцы старшыня раённага выканаўчага камітэта ўручыў лепшым работнікам сацыяльнай галіны Ганаровыя граматы і Падзякі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, шчырымі словамі павіншаваў з прафесійным святам.
Сяргей РАЙЧОНАК,
фота аўтара.