Зоя Пажарская прымала віншаванні з нагоды дня нараджэння

Общество

Для чалавека, улюбёнага ў сваю справу, час ідзе імкліва і нябачна. Хутка прабягаюць гады, дзесяцігоддзі.
Зоя Пажарская пасля заканчэння Германавіцкай сярэдняй школы атрымала кваліфікацыю бухгалтара ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1989 годзе трапіла на працу ў кантору былога калгаса імя Калініна. Ужо тады малады спецыяліст была ўпэўнена, што застанецца тут, у родных мясцінах, каб сваімі ведамі прыносіць карысць сельгаспрадпрыемству.
— Спачатку я два гады працавала ў якасці стажора бухгалтэрыі, — успамінае Зоя. — Затым кіраўніцтва калгаса прызначыла на пасаду галоўнага бухгалтара. Складана было пачынаць несці цяжар фінансавай адказнасці за дабрабыт гаспадаркі і яе работнікаў, але на дапамогу заўсёды прыходзілі вопытныя спецыялісты, якія давалі слушныя парады. Разам мы знаходзілі выйсце з любой сітуацыі. За гэта я ім вельмі ўдзячна, як і калектыву сённяшніх работнікаў адміністрацыі. Працуючы ў адной камандзе, мы дасягаем высокіх станоўчых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцца гаспадаркі.
33 гады на пасадзе галоўнага бухгалтара Зоя Пажарская сумяшчала з грамадскімі нагрузкамі. 12 год жанчына кіравала пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй сельгаспрадпрыемства. І у цяперашні час яна з’яўляецца бухгалтарам раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», узначальвае пярвічку ГА «БСЖ» ААТ «Ельня-Агра».
Нягледзячы на дасягненне пенсійнага ўзросту, ветэран працы не збіраецца на заслужаны адпачынак, бо свае вопыт і прафесійныя навыкі яшчэ здольна прымяняць на практыцы, вучыць бухгалтарскай справе маладых спецыялістаў.
З адметнай датай у жыцці Зою Пажарскую павіншавалі кіраўніцтва гаспадаркі, спецыялісты, калегі. З гэтай нагоды імянінніца прымала падарункі і ад начальніка аддзела рознічнага продажу ЦБУ № 243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Святланы Буткевіч. Ва ўрачыстай атмасферы спецыяліст банкаўскай установы ўручыла жанчыне картку «Забота», створаную для грамадзян, якія атрымліваюць дзяржаўныя пенсіі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.