Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

Общество

Ад усяго сэрца віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстова!

Чароўнае святло Віфліемскай зоркі звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў маралі і міласэрнасці.

У гэты светлы і ўрачысты час глыбей адчуваецца радасць жыцця, у нашых сем’ях пануе любоў і згода, спагада і дабрыня, павага да родных і блізкіх.

Дарагія сябры! Няхай калядны настрой напаўняе вашы душы надзеяй і верай, дапамагае здзейсніць самыя запаветныя жаданні, надасць сілы для новых дасягненняў на карысць роднай Айчыны.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчаслівага і мірнага жыцця!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

 

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

 

 

С.М.Арэшкаў