У адміністрацыйным будынку адкрытага акцыянернага таварыства «Даватарскі» адбыўся прафсаюзны прававы прыём грамадзян галоўным прававым інспектарам працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Сяргеем Яско. У абмеркаванні актуальных тэм прынялі ўдзел намеснік пракурора Аляксандр Свяцкі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат і дырэктар ААТ «Даватарскі» Вячаслаў Машнюк.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням, звязаным з працоўнымі адносінамі. Работнікі сельгаспрадпрыемства цікавіліся магчымасцю атрымання аплочваемых дзён для праходжання медыцынскага агляду, дыспансэрызацыі. Некаторы перыяд з-за адсутнасці прадаўца ў аграгарадку Пялікі не працаваў магазін Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, праблема вырашана, у цяперашні час гандлёвая кропка ажыццяўляе продаж тавараў насельніцтву.
Кожны з прысутных меў магчымасць атрымаць кваліфікаваныя адказы на пытанні. Такі фармат узаемадзеяння садзейнічае павышэнню прававога ведання работнікаў. Правядзенне прафсаюзных прыёмаў грамадзян з’яўляецца эфектыўным механізмам для абароны правоў працоўных.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

