Кіраўніцтва раёна і духавенства ў межах акцыі «Ад усёй душы» павіншавалі пражываючых у сацыяльным пансіянаце «Речная усадьба»

Общество

У межах дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» кіраўніцтва раёна наведала пражываючых у Александроўскім сацыяльным пансіянаце «Речная усадьба».
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, яго намеснік, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі і дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі, настаяцель царквы іконы «Усіх смуткуючых Радасць» протаіерэй Віктар Валашчук павіншавалі пражываючых пансіяната, адміністрацыю і работнікаў сацыяльнай установы з Калядамі і Новым годам. Прадстаўнікі ўлады ўручылі салодкія падарункі, пацікавіліся станам здароўя пастаяльцаў, пажадалі ім жыццёвай вытрымкі. Свяшчэннік далучыўся да слоў віншавання, падарыў малітоўнікі, пажадаў вясёлых святаў.
Дырэктар пансіяната, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Мар’ян Паўловіч азнаёміў гасцей з умовамі пражывання грамадзян ва ўстанове, іх паўсядзённымі заняткамі.
— Дабрачынная акцыя заклікана атуліць увагай і клопатам людзей, якім патрэбна наша падтрымка, — адзначыў Дзмітрый Ламака. — Вельмі цудоўна, што яна праходзіць у атмасферы навагодніх святаў, дзе пануе душэўнае цяпло.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.