Працаўнікі сяла: дырэктар ААТ «Княж» Віктар Крыўка

Сельское хозяйство

У апошнія гады на спецыялізаваных фермах і комплексах істотна змянілася тэхналогія вытворчасці ялавічыны і атрыманне надояў малака. Наступіла рэальная неабходнасць абнаўлення і мадэрнізацыі прыёмаў вырошчвання і адкорму жывёлы, тэхналагічнага абсталявання, рэканструкцыі памяшканняў, якія б забяспечвалі зніжэнне энергаёмістасці і павышэнне рэнтабельнасці вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Менавіта над гэтым і працуюць у ААТ “Княж”. Там абноўлены фермы Германавічы, Сталіца, на чарзе — Каралева. Найбольш складаныя пытанні даводзіцца вырашаць кіраўніку сельгаспрадпрыемства Віктару Уладзіміравічу Крыўка. Працоўны стаж яго ў розных галінах сельгасвытворчасці даволі вялікі.
З жывёлагадоўчай цесна звязана раслінаводчая галіна. Пазнаваць таямніцы гэтай навукі давялося Віктару Уладзіміравічу ў Лужаснянскім саўгас-тэхнікуме. Атрымаўшы агранамічную адукацыю, малады спецыяліст быў накіраваны начальнікам участка ў тагачасны калгасе імя Гагарына. Прыгадвае Віктар Уладзіміравіч тыя часы і ганарыцца тым, што такой практыкі, якую атрымаў пры старшынях Аляксеі Лук’янавічы Танканогу, затым Нікадзіме Якаўлевічы Протасе хопіць яму на доўгія гады. Парадак, дысцыпліна, планавае вядзенне сельгасвытворчасці ў кіраўнікоў стаяла на першым месцы, гэтага яны патрабавалі і ад спецыялістаў вышэйшага і сярэдняга звенняў. Затым апорай у працы для яго стала сялянская загартоўка — сам родам з вёскі Крыўкі, дзе даводзілася шмат працаваць на зямлі на прысядзібным участку разам з бацькамі.
Праз пэўны час Віктар Уладзіміравіч быў накіраваны на працу  ў іншыя гаспадаркі раёна. Займаў там пасаду агранома па кармах, затым быў галоўным аграномам, намеснікам старшыні гаспадаркі, а з 2008 года Віктар Уладзіміравіч Крыўка — дырэктар ААТ “Княж”.
Кацярына СОСНА,
фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *