
У нашым райцэнтры ёсць некалькі крам, што займаюцца продажам лічбавай тэхнікі — ноўтбукаў, мабільных тэлефонаў, планшэтаў, аўтамабільных навігатараў, відэарэгістратараў і г. д. З 9 снежня мінулага года па 14 студзеня 2014 года магазін “Цифровой” праводзіў сярод сваіх пакупнікоў спецыяльную акцыю “Навагодні падарунак”, у якой прынялі ўдзел усе, хто ў перыяд дзеяння акцыі зрабіў пакупку любой лічбавай тэхнікі ў дадзеным магазіне. І вось 14 студзеня адбыўся розыгрыш дзесяці мабільных тэлефонаў і аднаго ноўтбука. Сярод прысутных у той дзень удзельнікаў акцыі, на жаль не знайшлося менавіта тых шчасліўчыкаў, хто выйграў мабільны тэлефон, яны не прыйшлі на розыгрыш. А вось жыхарка гарпасёлка Раіса Качан, завітаўшы ў магазін, стала шчаслівай уладальніцай ноўтбука “Lenovo G 500”. У якасці невялікіх падарункаў астатнія ўдзельнікі розыгрышу, якія непасрэдна прысутнічалі пры яго правядзенні, атрымалі навушнікі і чахлы да мабільных тэлефонаў.
Сяргей РАЙЧОНАК,
фота аўтара.
