У Шаркаўшчыне адкрыўся магазін па вуліцы Савецкай, 71 а

Общество

Да патрэб шаркаўчан і гасцей раённага цэнтра па вуліцы Савецкай, 71 а адкрыў дзверы магазін Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства «Прадукты». У шырокім асартыменце маюцца харчовыя тавары: мясныя, малочныя, кандытарскія, хлебабулачныя вырабы, салодкія напоі, садавіна і гародніна. Тут можна набыць і некаторыя прамысловыя тавары. Асартыментны пералік будзе павялічвацца.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.