Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Сяргей Арэшкаў расказаў аб асноўных этапах развіцця Рэспублікі Беларусь і раёна

Общество

Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людмілы Стома і начальніка аддзела рознічнага продажу ЦБУ № 243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Святланы Буткевіч сустрэліся з калектывам работнікаў цэнтральнай аптэкі № 102.
Галоўная тэма гутаркі — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна расказаў аб асноўных этапах развіцця Рэспублікі Беларусь і Шаркаўшчынскага раёна за апошнія гады і задачах на бліжэйшы час.
Спецыяліст банкаўскай установы данесла да прысутных інфармацыю аб паслугах, якія прапануе Белаграпрамбанк сваім кліентам.
У заканчэнні сустрэчы члены інфармацыйна-прападандысцкай групы адказалі на пытанні работнікаў аптэкі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.