У Лужках галасуюць за ўпэўненасць у заўтрашнім дні

Актуальное

З усмешкамі і добрым настроем крочылі грамадзяне на выбарчы ўчастак № 15, размешчаны ў Лужкаўскай СШ, каб аддаць свой голас у падтрымку аднаго з кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Спяшаліся і моладзь, і прадстаўнікі старэйшага пакалення.
У фае навучальнай установы выязны гандаль ажыццяўлялі прадаўцы магазіна «Домовой». Побач з канцэртнай праграмай выступалі выкладчыкі мясцовай школы мастацтваў.
Іван Андзілеўка:
— Для мяне вельмі важна, як складзецца далейшы лёс нашай краіны. Таму не застаюся ніколі ў баку, а заўсёды прымаю ўдзел у галасаванні. Лічу, што тры дзесяцігоддзі назад Беларусь зрабіла правільны выбар і ўпэўнена крочыць, пераадольваючы на сваім шляху ўсе цяжкасці і перашкоды. Цвёрда перакананы, што мы не збочым, будзем ісці разам па шляху ўстойлівага развіцця.