Як паведаміла начальнік аддзела загса райвыканкама Святлана Федуковіч, у Шаркаўшчынскім раёне ў мінулым годзе нованароджаных дзяўчынак часцей за ўсё называлі Софія, Ганна, Арына, Ева, Марыя. Рэдкія імёны — Адэліна, Мія, Сабрына, Міраслава, Васіліса.
Хлопчыкам часцей давалі імёны Мацвей, Давід, Мірон. Радзей былі — Алекс, Амір, Платон, Леў.
Сярэдні ўзрост бацькі нованароджанага дзіця склаў 32 гады, маці — 27. Самаму маладзейшаму бацьку на момант нараджэння дзіця было 18 год, маці — 17.
Сярэдні ўзрост жаніха склаў 31 год, нявесты — 28. Самаму маладзейшаму жаніху было 20 год, нявесце — 18.
Па інфармацыі загса падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК