Барацьбе са злачыннасцю было прысвечана чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

Общество

24 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў яго старшыня М. І. Баговіч. У вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў.
З дакладам “Аб ходзе выканання Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2013—2015 гады” выступіў пракурор раёна А. Б. Вецюгоў.
Пра работу аддзела ўнутраных спраў райвыканкама па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у 2013 годзе і задачах на 2014 год расказаў начальнік РАУС С. М. Арэшкаў.
З інфармацыяй пра работу суда і яго ўзаемадзеянне з іншымі суб’ектамі прафілактыкі выступіў старшыня раённага суда В. М. Бярозкін. Прысутныя таксама даведаліся, што ў бягучым годзе адбылася рэарганізацыя суда — створаны аддзел прымусовага выканання, які дзейнічае як асобная структура.
Некалькі пытанняў выступаючым адрасаваў начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама Г. А. Яблонскі.
Назваў слабыя месцы ў рабоце мясцовых праваахоўных органаў і акрэсліў задачы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2014 год намеснік пракурора Віцебскай вобласці Г. А. Каранько.
З дакладам па другому пытанню — аб арганізацыі занятасці школьнікаў і студэнцкай моладзі ў 2014 годзе — выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў.
Кіраўнік раёна М. І. Баговіч зрабіў шэраг заўваг дакладчыкам і паставіў канкрэтныя задачы на бягучы год. Па словах Мікалая Ірынархавіча, толькі агульнымі намаганнямі можна эфектыўна змагацца са злачыннасцю і карупцыяй.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *