У цэнтры банкаўскіх паслуг № 243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» прайшло пасяджэнне клуба «Акадэмія клопату».
Дадзены праект рэалізуецца з мэтай павышэння фінансавай адукаванасці грамадзян сталага ўзросту. Чарговае пасяджэнне прайшло для ветэранаў працы аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шаркаўшчынскім раёне прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Глыбоцкім раёне.
— Пасяджэнне кансультацыйнага клуба арганізавана на пастаяннай аснове. Заняткі ў ім праходзяць для пенсіянераў, — кажа начальнік аддзела рознічнага продажу банкаўскай установы Святлана Буткевіч. — Удзельнікаў знаёмім з правіламі бяспечнага карыстання банкаўскімі паслугамі, вучым правільна выбіраць фінансавыя інструменты і выкарыстоўваць банкаўскія тэхналогіі. Пераадоленне няўпэўненасці пенсіянераў перад сучаснымі тэндэнцыямі — адна з нашых галоўных задач.
Удзельнікі пасяджэння ўважліва слухалі інфармацыю пра планаванне ўласнага бюджэту, падрабязна спыніліся на праблеме фінансавага махлярства, на канкрэтных прыкладах разгледзелі механізм пападання людзей рознага ўзросту ў пасткі, распрацаваныя інтэрнэт-махлярамі.
— Такія заняткі дапамагаюць павысіць узровень фінансавай адукаванасці сярод людзей сталага ўзросту, дапамагаюць папярэдзіць дзеянні аферыстаў, — упэўнены страхавы агент Вацлаў Пяткун.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
