Пажары ў Вялікім Сяле і Савутках

Служба 101

згарэлая лазня ў Вялікім Сяле

Пра два пажары, якія адбыліся ў нашым раёне 26 студзеня расказаў інспектар нагляду і прафілактыкі Шаркаўшчынскага РАНС Леанід Фаміч Брылёў.
—26 студзеня каля 8 гадзін раніцы ў Вялікім Сяле (Германавіцкі сельсавет) прахожы заўважыў, што на адным з падворкаў з будынка лазні ідзе дым. Ён паведаміў пра гэта гаспадарам, тыя выклікалі выратавальнікаў. На месца пажару аператыўна прыбылі падраздзеленні Шаркаўшчынскага РАНС. Будынак лазні ад агню выратаваць не было ўжо магчымасці, затое ўдалося ліквідаваць пагрозу ўзгарання суседніх будынкаў. Дапамагло тое, што ў той дзень не было ветру. Прычынай пажару стала трэшчына ў дымаходзе лазні, якую гаспадары добра выпалілі напярэдадні. У выніку нагрэву загарэлася сценка і паступова за ноч агонь распаўсюдзіўся па ўсім будынку.

на пажары ў Савутках

Другі пажар адбыўся ў вёсцы Савуткі Радзюкоўскага сельсавета. Каля 16 гадзін бацькі, запаліўшы ў печы, пайшлі на работу. Дома застаўся 14-гадовы сын, які знаходзіўся ў іншым пакоі. Калі ён адчыніў дзверы ў пакой, дзе  знаходзілася печ, той быў поўны дыму. На шчасце, хлопец  хутка заарыентаваўся ў сітуацыі: дабрацца да хатняга тэлефона не было магчымасці, таму ён вылез праз акно і ад суседзей выклікаў выратавальнікаў. К прыезду пажарных гарэлі памяшканне кухні, столь, сцяна. Пажар удалося патушыць, не дапусціўшы распаўсюджвання агню на другую частку дома, якая засталася цэлай. Як і першым выпадку, прычынай узгарання стала трэшчына ў дымаходзе, які размяшчаўся ўшчыльную да сцяны.
Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *