Дыплом 1-й ступені атрымаў на абласной алімпіядзе васьмікласнік Лужкаўскай СШ Мікалай Захарэвіч

Молодежь

Зоя Міхайлаўна Крыўко са сваім вучнем Мікалаем Захарэвічам

Мікалай Захарэвіч вучыцца ў 8 класе Лужкаўскай СШ. Хлопец дэманструе выдатныя вынікі ў вучобе па ўсіх без выключэння прадметах, у тым ліку і па матэматыцы. Пад кіраўніцтвам настаўніка матэматыкі Зоі Міхайлаўны Крыўко Мікалай стаў пераможцам раённай алімпіяды па гэтаму прадмету. Удзельнічаў ён і ў абласной алімпіядзе, дзе атрымаў дыплом 1-й ступені. Па словах Зоі Міхайлаўны, хлопец мае нядрэнныя перспектывы:
— Мікалай — адзін з самых таленавітых вучняў не толькі ў класе, але і ва ўсёй школе. Вылучаецца сярод іншых сваёй стараннасцю і прагай да вучобы. Дарэчы, за другую чвэрць у Мікалая па ўсіх прадметах — дзясяткі. Акрамя матэматыкі любіць заняткі па фізкультуры, а на працоўным навучанні ўласнымі рукамі вытачыў на станку набор шахмат. Дома ж, пасля заняткаў, асвойвае навыкі ігры на гітары.
З шостага па дванаццатага лютага Мікалай Захарэвіч праходзіць падрыхтоўчыя зборы ў Віцебскай гімназіі № 8, каб потым дастойна прадставіць на рэспубліканскім узроўні вобласць, Шаркаўшчынскі раён і родную школу, апраўдаць давер і грунтоўныя веды, набытыя з дапамогай вопытнага педагога Зоі Міхайлаўны Крыўко.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *