Выстава вязаных вырабаў Алены Якушавай адкрыта ў Шаркаўшчынскім раённым цэнтры рамёстваў

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ Общество

У Шаркаўшчынскім раённым цэнтры рамёстваў адкрылася выстава вязаных вырабаў Алены Якушавай “Вясна цяпла, любові і дабрыні”. Аўтарскія работы падзелены на некалькі тэматычных груп: “Цяпло матуліных рук”, “Згублена ў Беларусі”, “Наперад у мінулае”, “Дзіцячы свет” і іншыя.

Шаркаўчанка Алена Якушава прадэманствавала наведвальнікам сваёй выставы дзясяткі розных вырабаў, звязаных з дапамогай кручка:  жаночыя сукенкі,вытанчаныя  шалі, прыгожыя паланціны, дзіцячае адзенне,  іншыя рэчы і ўпрыгожванні. Асобная часта выставы прысвечана матулі Алены Якушавай, якая нарадзілася 8 сакавіка.

Вязанне кручком і сёння застаецца адным з самых папулярных відаў творчасці. Такія вырабы не толькі прыгожыя і ўнікальныя, але і зручныя ў прымяненні, запатрабаваныя. Разнастайнасць прыёмаў вязання кручком, шырокі  выбар арнаментальных і колеравых рашэнняў, нестандарнасць фасонаў і мадэляў дазваляюць ствараць вырабы, здольныя зацікавіць многіх.

Убачыць работы Алены Якушавай, а магчыма і набыць некаторыя з іх, можна ў раённым Цэнтры рамёстваў. Выстава “Вясна цяпла, любові і дабрыні” будзе адкрыта для наведвальнікаў на працягу месяца.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.