У райспажыўтаварыстве ўшанавалі воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуальное

старшыня райспажыўтаварыства Н. А. Пятрова з воінамі-афганцамі Аляксандрам Лагунёнкам і Сяргеем Тарасёнкам

Напярэдадні дваццаць пятай гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана 10 лютага ў актавай зале раённага спажывецкага таварыства кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт арганізацыі ўшанавалі сваіх працаўнікоў, воінаў-афганцаў. Усе яны, Барыс Андрэеў (не змог прысутнічаць на ўрачыстасці), Сяргей Тарасёнак і Аляксандр Лагунёнак працуюць вадзіцелямі транспартнага аддзела. Воіны-інтэрнацыяналісты падзяліліся з прысутнымі ўспамінамі аб той жудаснай вайне, расказалі аб земляках-саслужыўцах, з кім вядуць перапіску, і пра тых, каго ўжо няма ў жывых.
Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Н. А. Пятрова ўручыла воінам-афганцам запрашэнні кіраўніка раёна М. І. Баговіча на ўдзел у святочных урачыстасцях з нагоды 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана і невялікія грашовыя заахвочванні. Наталля Аляксееўна акцэнтавала ўвагу сваіх калег, асабліва маладога пакалення, на добрасумленнасці і працавітасці воінаў-інтэрнацыяналістаў, на іх прыкладным і бездакорным выкананні сваіх службовых абавязкаў, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту ў іх сем’ях і доўгіх год жыцця.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.

воіны-афганцы з прадстаўнікамі калектыву райспажыўтаварыства



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *