Напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў актавай зале УКП ЖКГ намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шынкевіч і дырэктар арганізацыі Аляксей Клакоўскі павіншавалі шаркаўшчынскіх камунальнікаў, выказалі ім словы ўдзячнасці за нялёгкую працу, уручылі лепшым заслужаныя ўзнагароды. Да віншаванняў далучылася старшыня прафкама Ірына Краснікава. Святочны настрой вясёлымі музыкай і песнямі прысутным узнялі самадзейныя артысты раённага Цэнтрам культуры.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.