РАУС правёў дзень адчыненых дзвярэй для вучняў Іёдскай ДС-СШ

Молодежь

29 студзеня бягучага года раённым аддзелам унутраных спраў праводзіўся дзень адчыненых дзвярэй — у госці да міліцыянераў завіталі вучні старэйшых класаў Іёдскай ДС-СШ.
На пачатку экскурсіі вучні даведаліся як працуе аператыўна-дзяжурная служба і следча-аператыўная група. Школьнікам было цікава ўбачыць на свае вочы як паступаюць і прымаюцца тэлефонныя званкі на нумар 102, як вядзецца кіраванне міліцэйскімі нарадамі, якія задзейнічаны на службе па ахове грамадскага парадку, у якім парадку і ў якім складзе следча-аператыўная група выязджае да месца здарэння.
Маладым людзям паказалі і расказалі як працуе ізалятар часовага ўтрымання. Затым адбылася экскурсія па райаддзелу — вучні мелі магчымасць убачыць, у якіх умовах працуюць вартавыя правапарадку.
Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні А. А. Асятроў расказаў гасцям пра дзейнасць міліцыі, засяродзіўшы ўвагу на ўмовах праходжання службы, сацыяльных гарантыях супрацоўнікаў МУС, умовах прыёму на службу.
Участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх І. І. Пачкоўскі азнаёміў прысутных з арганізацыяй работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Начальнік аддзялення ДАІ А. М. Протас расказаў пра тое, як працуе Дзяржаўтаінспекцыя, акцэнтаваўшы ўвагу на прафілактыцы дзіцячага траўматызму, на мерах бяспекі на дарогах і адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху.
Начальнік штаба РАУС А. М. Нікалаеў прадэманстраваў вучням узбраенне і спецсродкі, якімі карыстаюца супрацоўнікі міліцыі.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *