У цэнтральнай раённай бальніцы павіншавалі воіна-афганца Алега Абрамачкіна

Актуальное

А. Абрамачкін прымае віншаванні ад старшыні прафкама ЦРБ В. Хаданёнак

У працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна напярэдадні дваццаць пятай гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана ўшаноўваюць работнікаў, што ў свой час прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у гэтай паўднёвай краіне. Прайшло такое мерапрыемства і ў цэнтральнай раённай бальніцы. Галоўны ўрач С. Т. Стома ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў Алега Абрамачкіна, ліфцёра ЦРБ, які выконваў інтэрнацыянальны доўг ў Афганістане з юбілейнай датай вываду савецкіх войск. Старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы аховы здароўя В. У. Хаданёнак выказала ў адрас воіна-афганца шмат цёплых слоў і ад імя прафкама ўручыла грашовае заахвочванне. Намеснік галоўнага ўрача М. В. Манкевіч у сваёй прамове акцэнтаваў увагу прысутных на ўдзеле ў афганскай вайне нашых землякоў. Дарэчы, статус воіна-інтэрнацыяналіста мела і былы фельчар “хуткай дапамогі” Шаркаўшчынскай ЦРБ Святлана Саковіч (памерла ў мірны час). Яна служыла ў ваенным шпіталі ў Кабуле.
У час мерапрыемства медыцынскія работнікі Вера Сіняўская і Святлана Машнюк прачыталі вершы на ваенную тэматыку, выканалі некалькі песень для свайго калегі воіна-афганца Алега Абрамачкіна, падарыўшы яму хвіліны радасці і ўвагі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *