У чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з Валерыем Кавалёнкам

Актуальное

У чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў, якое адзначаецца 2 лютага. На сустрэчу быў запрошаны член грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, захавальнік экасістэмы балота “Ельня” Валерый Кавалёнак. Прысутным цікава было даведацца, якія віды птушак, драпежнікаў насяляюць балотны масіў, якія рэдкія дзікарастучыя расліны можна сустрэць у гэтых мясцінах. Валерый Цеафілавіч падрабязна расказаў пра меры, накіраваныя на захаванне біяразнастайнасці буйнейшага верхавога балота Еўропы. Сёлета тут плануецца стварэнне экалагічнай сцежкі працягласцю да пяці кіламетраў для больш шырокага прыцягнення турыстаў і папулярызацыі самаго заказніка. Наогул, у цяперашні час на дзяржаўным узроўні, грамадскімі арганізацыямі і валанцёрамі прымаецца шмат захадаў па зберажэнні ўнікальнага балотнага масіва, паглыблена вядзецца яго вывучэнне навукова-даследчымі інстытутамі нашай краіны і вучонымі замежжа.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *