У лютым-сакавіку ў Шаркаўшчыне праходзіць турнір па міні-футболе паміж школьнікамі

Спорт

У лютым-сакавіку праходзіць турнір па міні-футболе паміж школьнікамі, якія падзелены на 2 узроставыя групы: 9-10 гадоў (10 каманд) і 11-12 гадоў (8 каманд). Арганізатарамі выступаюць раённы фізкультурна–спартыўны клуб (старшыня Юлія Сяргееўна Каплуноўская) і намеснікі дырэктароў па па-за школьнай рабоце шаркаўшчынскіх школ. Сустрэчы праходзяць ў спартыўнай зале РДК па панядзелках, аўторках і чацвяргах з 14 да 17 гадзін.
—Атрымліваецца, што ў агульнай колькасці ў турніры прыймае ўдзел каля 100 юных футбалістаў, — расказвае галоўны суддзя спаборніцтваў  Вячаслаў Васільевіч Кабелка. — Вядома, узровень майстэрства адрозніваецца, хтосьці з хлопцаў займаецца ў мяне ў гуртку, удзельнічаў у сур’ёзных матчах, а ёсць тыя, хто прыйшоў упершыню і толькі авалодвае футбольнымі навыкамі. Але аб’яўдноўвае ўсіх удзельнікаў той азарт, з якімі змагаюцца за перамогу.
Са словамі Вячаслава Васільевіча можна цалкам згадзіцца, варта толькі некалькі хвілін паглядзець, як носяцца, не шкадуючы сіл і эмоцый, па зале хлопцы. Для іх гэта цудоўная магчымасць пазабыць на некалькі гадзін пра ўрокі і камп’ютары і ўволю набегацца. Барацьба паміж камандамі працягваецца, а пра канчотковыя вынікі мы абавязкова раскажам у нашай раённай газеце пасля заканчэння турніру.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *