З дапамогай тэхнікі і рабочых ДРБУ-131 камунальнікі займаюцца рамонтам вуліц гарадскога пасёлка.
— У сярэдзіне красавіка, калі з-за адмоўных тэмператур паветра асфельтабетонны завод нашага прадпрыемства не працаваў, я займаўся ўшчыльненнем грунта на некаторых вуліцах райцэнтра, — расказаў машыніст катка Анатоль Шалкоўскі. — Правёў гэту работу на участках вуліц Будзёнага і Зарэчнай.
Цяпер мясцовыя жыхары могуць тут перамяшчацца на аўтатранспарце або пешшу без перашкод. Аналагічны рамонт будзе праведзены і на іншых вуліцах гарадскога пасёлка.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
