Агульнарэспубліканская акцыя “Адзіны дзень скідак” у магазіне «Тэхнамір»

Актуальное

Ілона Чарняўская задаволена пакупкай новага праса

Бойка ішоў гандаль 16 лютага ў краме “Тэхнамір” гарадскога пасёлка. Яно і зразумела, дзесяціпрацэнтная скідка на электрабытавыя прыборы, якая дзейнічала ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень скідак”, дала магчымасць некаторым пакупнікам эканоміі грашовых сродкаў у сямейным бюджэце. Шаркаўчане набывалі халадзільнікі, кухонныя камбайны, тэлевізары і іншую тэхніку. Да прыкладу, жыхарка гарпасёлка Ілона Чарняўская купіла ў той дзень прас айчыннай маркі “Віцязь”.
Акцыя “Адзіны дзень скідак” пройдзе ў наступны раз другога сакавіка бягучага года. Таму яшчэ ў кожнага ёсць дадатковая магчымасць набыць тавар па зніжаным кошце ў гандлёвых кропках сістэмы райспажыўтаварыства.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *