Сення дзень памінання памерлых — Радуніца, у гэтым годзе яна выпадае на 29 красавіка.
Многія жыхары раёна ў гэтыя дні наведваюць магілы родных, каб прывесці ў парадак помнікі, агароджы, кветнікі.
Разам з насельніцтвам вялікі аб’ём работ выконваюць работнікі УКП ЖКГ. Так на грамадзянскіх могілках у вёсцы Шкунцікі рабочая брыгада жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна замяніла агароджу, павялічыўшы пры гэтым тэрыторыю, адведзеную пад месцы пахавання.
— Для нас, жывых, важна, каб на могілках панаваў парадак, аднак акуратна і прыгожа бывае толькі там, дзе людзі падтрымліваюць парадак. Прырода, надвор’е і час уносяць свае карэктывы ў стан нашых памятных месцаў, — адзначыў майстар кацельных установак УКП ЖКГ Петр Скавырка. — На могілках у вёсцы Шкунцікі мы замянілі старую агароджу на новую, і тэрыторыя набыла зусім іншы выгляд.