Шаркаўчане дастойна выконваюць свой воінскі абавязак перад радзімай ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь

Актуальное

Тэрміновая вайсковая служба — адказны час у жыцці ўчарашніх школьнікаў, студэнтаў, маладых хлопцаў, пакінуўшых парог роднага дома і заступіўшых на ахову мірнага жыцця насельніцтва нашай краіны. Напярэдадні свята — Дня абаронцаў Айчыны —вядучы спецыяліст Шаркаўшчынскага раённага ваеннага камісарыята Святлана Эдуардаўна Шчурава расказала аб нашых земляках, якія зараз праходзяць тэрміновую вайсковую службу:
— На сённяшні дзень ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь служаць семдзесят юнакоў з нашага раёна. Трэба сказаць, што большасць з іх праходзяць вайсковую службу ў элітных часцях: 103-й асобнай гвардзейскай брыгадзе ў г. Віцебск, 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў Заслонаве, 5-й брыгадзе спецпрызначэння ў г. Мар’іна Горка і іншых вайсковых злучэннях.
Стараннасцю і дысцыплінаванасцю сярод сваіх саслужыўцаў у вайсковага камандавання вылучаюцца радавыя Сяргей Жынгель, Аляксандр Дарашкевіч, Ігар Козел, Яўгеній Рамашка, што служаць у Полацкім пагранічным атрадзе. Са станоўчага боку характарызуюцца старшыя сяржанты Валерый Алексяёнак і Аляксей Вершылоўскі, сяржант Аляксей Станько, яфрэйтары Станіслаў Пішч, Павел Нікіфараў, Уладзіслаў Недзведзь, Аляксандр Тарчынскі і Міхаіл Пачопка, якія выконваюць свой воінскі абавязак у 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў Заслонаве. Свой лёс са службай у арміі вырашылі звязаць Аляксей Піварун і Яўгеній Шастакевіч. Яны — перашкурснікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
23 лютага — свята моцнай паловы чалавецтва. У гэты дзень усе мужчыны прымаюць віншаванні. Мы таксама віншуем са святам усіх, хто мае дачыненне да арміі, хто служыў і служыць у войску. Найлепшыя пажаданні адрасуем шаркаўшчынскім юнакам, якія ў хуткім часе папоўняць армейскія рады. Шчасця, здароўя вам і ўсяго самага найлепшага!
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *