У мікрараёне меліяратараў для пакупнікоў адкрыў дзверы магазін «Маяк» ЗАТ «Дабраном». Для Шаркаўшчыны і гасцей нашага гарадскога пасёлка тут прапануюць шырокі асартымент харчовых прадуктаў і іншых тавараў штодзённага ўжытку. У дзень адкрыцця «Маяк» наведалі звыш ста чалавек. Кожны пакупнік вяртаўся задаволены набытымі таварамі па даступным кошце.